ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
«Я на сваім месцы»

Урач агульнай практыкі Андрэеўшчынскай амбулаторыі Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Мікіта ЛУЗГІН:

– Наш калектыў, у якім акрамя мяне працуюць яшчэ адзін урач, памочнік урача і тры медсястры, абслугоўвае участак з насельніцтвам амаль 3,5 тысячы чалавек, 900 з якіх – дзеці. Гэта нагрузка, адказнасць, але і ўсведамленне сваёй запатрабаванасці. Прадстаўнік такой гуманнай прафесіі, як урач, павінен прыносіць карысць людзям і знаходзіцца там, дзе найбольш патрэбны. Я на сваім месцы, а на пяць гадоў як мэтавік ці больш – час пакажа. Для старту ж дастаткова.

Сёння, праз два гады пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і года інтэрнатуры, я працягваю мець зносіны са сваімі аднагрупнікамі. Ніхто з іх не скардзіцца на ўмовы работы, калектыў ці начальства. Магчыма, таму, што медыцына — галіна для тых, хто з самага пачатку рабіў узважаны выбар, паступаючы ў ВНУ, дзе традыцыйна самыя высокія прахадныя балы, дзе шэсць гадоў з дня ў дзень трэба вывучаць складаныя дысцыпліны, дзе выкладчыкі, кіраўнікі практыкі – прыклад сапраўднага прафесіяналізму і адданасці справе. Было б дзіўна на нешта наракаць.

І мне няма на што скардзіцца. У празваным у народзе “доме медыка” – шматпавярховіку ў Андрэеўшчыне – мне выдзелілі арэндную кватэру, дзе я жыву з сям’ёй. Да райцэнтра, дзе жывуць бацькі, – каля 8 кіламетраў. У нашай вёсцы ёсць патрэбная інфраструктура, установы адукацыі, наваколле прыгожае, спакойна. Выдатныя ўмовы для першага рабочага месца.

Подробнее на:

zviazda.by